Адміністрацыйны падзел Італіі

Regions of Italy.png

Паводле Канстытуцыі ад 11 снежня 1947 года (ст. 116), Італьянская Рэспубліка падзяляецца на 20 абласцей (рэгіёнаў, італ.: regioni), з якіх 5, у якіх кампактна пражываюць этнічныя і моўныя меншасці, маюць адменны аўтаномны статус і дадатковыя (акрамя італьянскага) афіцыйныя мовы (азначаны ў дужках у ніжэйзгаданым спісе):

1. Абруца
2. Вале-д'Аоста (французская мова)
3. Апулія
4. Базіліката
5. Калабрыя
6. Кампанія
7. Эмілія-Раманья
8. Фрыўлі-Венецыя-Джулія (фрыўльская, нямецкая, славенская і венецкая мовы)
9. Лацыё
10. Лігурыя
11. Ламбардыя
12. Марке
13. Малізэ
14. П'емонт
15. Сардзінія (сардзінская мова)
16. Сіцылія (сіцылійская мова)
17. Трэнціна — Альта-Адыджэ (нямецкая, ладынская мовы)
18. Таскана
19. Умбрыя
20. Венета

Нумары ў спісе адпавядаюць нумарам на карце.

У рэгіёнах ёсць свае парламенты — рэгіянальныя саветы і ўрады — джунты (giunti), якія маюць паўнамоцтвы ў пытаннях мясцовага самакіравання. Усе рэгіёны, акрамя Вале-д'Аоста, падзяляюцца на правінцыі (італ.: province), якіх налічваецца 110 (дзве з іх, Трэнта і Бальцана з рэгіёне Трэнціна-Альта-Адыджэ, таксама маюць аўтаномны статус). Правінцыі, у сваю чаргу, падзяляюцца на камуны (абшчыны, італ.: communi), якія могуць таксама падпадзяляцца на тэрытарыяльныя часткі (італ.: frazioni). Камуны вельмі разнастайныя па памерах; самай вялікай камунай Італіі па плошчы і насельніцтву з'яўляецца Рым (1285 км2, 2,76 млн чал.), самай маленькай па плошчы — Ф'ера-дзі-Прым'ера (0,15 км2), па насельніцтвў — Педэзіна (34 чал.).

ВобласцьСталіцаНасельніцтваПлошча (км²)Шчыльнасць (чал./км²)ПравінцыіЛік камун
ЛамбардыяМілан9 742 67623 861378,5Бергама, Брэшыя, Кома, Крэмона, Леко, Лодзі, Мантуя, Мілан, Монца і Брыянца, Павія, Сондрыё, Варэзэ.1544
КампаніяНеапаль5 813 54213 592419,5Авеліна, Беневента, Казерта, Неапаль, Салерна.551
ЛацыёРым5 626 71017 210297,1Фразінонэ, Лаціна, Рыеці, Рым, Вітэрба.378
СіцыліяПалерма5 029 68325 701193,3Агрыджэнта, Кальтанісета, Катанія, ЭнаНяпэўнае слова, Месіна, Палерма, Рагуза, Сіракуза, Трапані.390
ВенетаВенецыя4 885 54818 390246,2Белуна, Падуя, Равіга, Трэвіза, Венецыя, Верона, Вічэнца.581
П'емонтТурын4 424 80025 398165,9Алесандрыя, Асці, Б'ела, Кунеа, Навара, Турын, Вербана-Кузьё-Асола, Верчэлі.1206
АпуліяБары4 079 70219 364207,6Бары, Барлета-Андрыя-Трані*, Брындызі, Лечэ, Фоджа, Таранта.258
Эмілія-РаманьяБалоння4 293 82522 122180,1Балоння, Ферара, Фарлі-Чэзена, Модэна, Парма, П'ячэнца, Равена, Рэджа-Эмілія, Рыміні.348
ТасканаФларэнцыя3 686 37722 990152,1Арэца, Фларэнцыя, Грасета, Ліворна, Лука, Маса-Карара, Піза, Пістоя, Прата, Сіена.287
КалабрыяКатандзара2 009 12415 083133,4Катандзара, Казенца, Кратонэ, Рэджа-Калабрыя, Віба-Валентыя.409
СардзініяКальяры1 671 00124 09067,7Кальяры, Карбонія-Іглезіяс, Медыё-Кампідана, Нуара, Альястра, Ольбія-Тэмпіё, Арыстана, Сасары.377
ЛігурыяГенуя1 614 9245 421289,9Генуя, Імперыя, Спецыя, Савона.235
МаркеАнкона1 569 5789 695151,7Анкона, Аскалі-Пичено, Ферма*, Мачэрата, Пезара-э-Урбына.239
АбруцаЛ'Аквіла1 334 67510 793117,0К'еці, Аквіла, Пескара, Тэрама.305
Фрыўлі-Венецыя-ДжуліяТрыест1 230 9367 712151,2Гарыцыя, Пардэнонэ, Трыест, Удзінэ.218
Трэнціна-Альта-АдыджэТрэнта і Бальцана/Боцэн1 007 26713 59969,1Бальцана/Боцэн, Трэнтэ.333
УмбрыяПеруджа893 0758 45497,7Перуджа, Тэрні.92
БазілікатаПатэнца590 6019 99259,8Матэра, Патэнца.131
МалізэКампабаса320 8384 43872,2Кампабаса, Ізернія.136
Вале-д'АостаАоста/Аост126 6603 26636,6-74
Усяго ў Італіі56 977 736301 171189,28 092
  • Гістарычныя адміністрацыйныя адзінкі

Гістарычныя адміністрацыйныя адзінкі

  • правінцыя Пола
іншыя мовы