Абстракцыянізм

Абстракцыянізм (лац. abstractio — выдаленне, адцягненне) — кірунак нефігуратыўнага мастацтва, які адмовіўся ад набліжанай да рэчаіснасці выявы формаў у жывапісе і скульптуры.

Адна з мэтаў абстракцыянізму — дасягненне «гарманізацыі», стварэнне пэўных каляровых спалучэнняў і геаметрычных формаў, каб выклікаць у сузіральніка разнастайныя асацыяцыі. Твор заснаваны выключна на фармальных элементах (лінія, колеравая пляма, адцягненая канфігурацыя).

Абстракцыянізм як асобны мастацкі кірунак узнік у пачатку XX ст. Для яго характэрны вельмі абстрагаваныя вобразы, якія практычна ніяк не звязаны з рэчаіснасцю, крайняя фармалізацыя агульнай кампазіцыі, адвольнае, часам хаатычнае спалучэнне геаметрычных форм, колеравых ліній і плям. Прадстаўнікі абстракцыянізму сцвярджаюць, што яны не выяўляюць рэчаіснасць, а твораць «новую рэальнасць». Сярод заснавальнікаў і асноўных прадстаўнікоў абстракцыянізму — В. Кандзінскі, П. Пікасо, К. Малевіч, Ж. Брак, Р. Дэлон, П. Мондрыян і інш. Пасля другой сусветнай вайны абстракцыянізм становіцца адным з вядучых кірункаў у мастацтве Заходняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі.

  • Літаратура

Літаратура

  • Культуралогія: Энцыкл. даведнік Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
  • Шишанов В. А. Витебский Музей современного искусства: история создания и коллекции. 1918—1941. Минск: Медисонт, 2007. 144 с.
іншыя мовы
Afrikaans: Abstrakte kuns
العربية: فن تجريدي
asturianu: Arte astracto
azərbaycanca: Abstraksionizm
беларуская (тарашкевіца)‎: Абстракцыянізм
български: Абстракционизъм
català: Art abstracte
English: Abstract art
Esperanto: Abstraktismo
español: Arte abstracto
français: Art abstrait
Bahasa Indonesia: Seni abstrak
íslenska: Abstraktlist
italiano: Astrattismo
日本語: 抽象絵画
Basa Jawa: Seni abstrak
lietuvių: Abstrakcionizmas
latviešu: Abstrakcionisms
മലയാളം: അമൂർത്തകല
Nederlands: Abstracte kunst
norsk nynorsk: Abstrakt kunst
ਪੰਜਾਬੀ: ਅਮੂਰਤ ਕਲਾ
Piemontèis: Art astrata
português: Arte abstrata
română: Arta abstractă
русиньскый: Абстракционизм
سنڌي: تجريديت
srpskohrvatski / српскохрватски: Apstraktna umjetnost
Simple English: Abstract art
slovenčina: Abstraktné umenie
slovenščina: Abstraktna umetnost
తెలుగు: నైరూప్య కళ
Türkçe: Soyut sanat
українська: Абстракціонізм
oʻzbekcha/ўзбекча: Abstraksionizm (oqim)
中文: 抽象藝術