Іспанскія Нідэрланды

Шаблон:Гісторыя краін БенілюксІспанскія Нідэрланды (ісп.: Países Bajos Españoles, нідэрл.: Spaanse Nederlanden, фр.: Pays-Bas espagnols) — назва Габсбургскіх Нідэрландаў з 1556 года да падзелу Паўночных і Паўднёвых Нідэрландаў у 1585 годзе. Паміж 1543 і 1581 гадамі да гэтай геапалітычнай адзінкі таксама ўжывалі назву Сямнаццаць правінцый[1].

Пасля гібелі ў 1482 годзе Марыі Бургундскай, дачкі апошняга герцага Бургундыі Карла Смелага, большая частка Бургундскіх Нідэрландаў перайшла да яе сына Філіпа I Прыгожага з роду Габсбургаў, жанатаму на Хуане, спадчынніцы іспанскіх манархаў Фердынанда Арагонскага і Ізабелы Кастыльскай.

Пасля смерці Філіпа I яго сын Карл V не толькі атрымаў спадчынныя ўладанні дому Габсбургаў у Аўстрыі, але і дамогся ад картэсаў Арагона і Кастыліі прызнання сябе каралём Іспаніі (гл. Паўстанне камунерас). Усведамляючы цяжкасць кіравання такімі вялізнымі ўладаннямі, ён у 1522 годзе адпісаў спадчынныя (аўстрыйскія) землі Габсбургаў свайму малодшаму брату Фердынанду I (гл. Брусельскае пагадненне, з чаго пачалася малодшая галіна Габсбургскага дому). Астатнія ўладанні Карла V разам з іспанскай каронай атрымаў у спадчыну яго сын Філіп II. Такім чынам Нідэрланды сталі часткай уладанняў старэйшай — іспанскай — галіны Габсбургскага дому.

іншыя мовы
Bahasa Indonesia: Belanda Spanyol
Lëtzebuergesch: Spuenesch Nidderlanden
Bahasa Melayu: Belanda Sepanyol
Tiếng Việt: Hà Lan Tây Ban Nha