Іспанская мова

Іспанская
Саманазваespañol, castellano
Краіны31 краіна[1]
РэгіёныПаўднёва-заходняя Еўропа, Лацінская Амерыка, Філіпіны, заходняе ўзбярэжжа Афрыкі
Афіцыйны статус
Арганізацыя, якая рэгулюеАсацыяцыя акадэмій іспанскай мовы beru
(Іспанская Каралеўская акадэмія beru і яшчэ 21 нацыянальная акадэмія іспанскай мовы)
Агульная колькасць носьбітаў414 млн.[1]
Рэйтынг2[1]
Класіфікацыя
КатэгорыяМовы Еўразіі

Індаеўрапейская

Раманская
Ібера-раманская
Заходнеіберыйская
Іспанская
Даўнейшыя формы
Стараіспанская мова
Іспанская
Пісьменнасцьлацінскі алфавіт
Моўныя коды
ISO 639-1es
ISO 639-2spa
ISO 639-3spa

Іспанская мова, таксама кастыльяна і кастыльскаяраманская мова ібера-раманскай падгрупы. Назва кастыльская мова пераважала да канца 15 ст., у наш час пераважае ў Лацінскай Амерыцы.

Распаўсюджанне: Іспанія (цэнтральная і паўднёвая часткі), Канарскія астравы, Андора, Лацінская Амерыка, паўднёвы захад ЗША, Філіпіны, былыя іспанскія калоніі і пратэктараты ў Афрыцы. Колькасць носьбітаў у свеце 414,17 млн.ч., у Іспаніі 38,4 млн.ч. (2012)[2].

Адна з афіцыйных і рабочых моў ААН. Статус афіцыйнай або нацыянальнай мовы: Іспанія, 19 краін Лацінскай Амерыкі, Экватарыяльная Гвінея.

Пісьменнасць

У аснове літаратурнай мовы ляжыць кастыльскі дыялект, які заняў пануючае становішча з 16 ст. Пісьменнасць — на аснове лацінскага алфавіта. Найстарэйшыя помнікі на кастыльскім дыялекце — «Песня аб маім Сідзе» beru (1140), запіс правоў горада Авіла, (т.зв. Fuero, 1155)[3].

Дыялекты

Дыялектнае дзяленне спецыфічнае, з многімі гаворкамі паўночнай часткі арэала, і параўнальным дыялектным адзінствам на поўдні Іспаніі, што связана з арабскім панаваннем 8—15 ст.

Паўночныя дыялекты: арагонскі з 3 гаворкамі — Пірэнейскай, прыбярэжнай (басейн ракі Эбры ў Навары і Арагоне), ніжнеарагонскай; леонскі (гаворкі леонская, астурыйская або бабле, мірандская); кастыльскі (гаворкі бургаская, алаўская, сарыйская або сарыянская, рыёхская або рыяханская).

Паўднёвыя дыялекты: андалусійскі (адмены андалусійская, мурсійская, эстрэмадурская і канарская).

Гісторыя

Гісторыя сучаснай літаратурнай іспанскай мовы і яе вусных і пісьмовых моўных варыянтаў адлюстроўвае развіццё мясцовага народна-лацінскага дыялекту Іберыі. У храналагічным парадку развіццё іспанскай мовы выглядае наступным чынам:

  • да III ст. да н. э.: пераважаюць аўтахтонныя міжземнаморскія мовы beru неіндаеўрапейскага паходжання (старажытная баскская мова), у прыбярэжныя раёны пранікаюць мовы першых каланістаў звонку (кельцкія мовы Галісіі, фінікійская мова Карфагена, старажытнагрэчаская мова прыбярэжных калоній). Усе яны пазней становяцца субстратам іспанскай мовы.
  • II ст. да н. э. — V ст. н. э.: антычная раманізацыя, калі амаль усе аўтахтонныя мовы beru і мовы ранніх каланістаў выцясняюцца народнай латынню, якая стала асноўнай мовай Рымскай імперыі. Іменна эвалюцыя народна-лацінскай мовы ў ходзе яго ўзаемадзеяння з мовамі заваёваных і суседніх народаў прывяла да ўтварэння сучаснай іспанскай мовы.
  • V ст. н. э. — VII ст. н. э.: канчатковы ўпадак і распад імперыі прыводзяць да паступовага разыходжання гаворак народнай латыні ў былой імперыі ў цэлым, у тым ліку і на Іберыйскім паўвостраве. Германская гаворка захапіўшых уладу вестготаў аказвае суперстратны ўплыў на мясцовыя раманскія ідыёмы гэтага перыяду. Узнікае разрыў паміж нормамі класічнай латыні і жывой размоўнай гаворкі.
  • VIII ст. — XII ст.: узмацненне дыялектнай раздробленасці ў раманскім моўным арэале паўвострава пры паралельным распаўсюджанні арабскай мовы, прынесенай мусульманскімі заваёўнікамі (адстрат beru). Моцныя арабскія ўплывы ў іспанскай мове захоўваюцца да нашых дзён.
  • XII—XV стст. стараіспанская мова beru: адцясненне мусульман у ходзе працэсу Рэканкісты прыводзіць да падзення прэстыжа арабскай мовы і станаўлення стараіспанскай літаратурнай мовы. Пачынаецца працэс цэнтралізацыі паўвострава пад уладай Кастыліі і Мадрыда. Кастыльскі дыялект шырока распаўсюджваецца па ўсім паўвостраве, поўнасцю выцесніўшы арабскую мову, і часткова іншыя мясцовыя раманскія ідыёмы (масарабская мова beru, галісійская мова, у меншай ступені каталанская мова і інш.)
  • XVI—XVIII стст.: у эпоху вялікіх геаграфічных адкрыццяў адбываецца станаўленне Іспанскай каланіяльнай імперыі (Лацінская Амерыка, Філіпіны, рад апорных пунктаў у Афрыцы). Іспанская мова распаўсюджваецца шырока за граніцамі Іспаніі і становіцца адною з асноўных сусветных моў beru.
  • XIX — першая палавіна XX ст.: адбываецца геаграфічная дыферэнцыяцыя іспанскай мовы, развіваюцца і стандартызуюцца яе моўныя варыянты ў кожнай асобнай іспанамоўнай краіне. У радзе рэгіёнаў іспанская мова пад ціскам англійскай здае свае пазіцыі (Паўднёвы захад ЗША, Луізіяна, Фларыда) ці амаль зусім знікае (Гуам, Каралінскія астравы, Марыянскія астравы, Трынідад і Табага, Філіпіны). Назіраецца падзенне яго прэстыжа ў свеце.
  • Другая палавіна XX — пачатак XXI ст.: кансалідацыя іспанамоўнага свету (Іспанідад beru, Лацінскі саюз beru, Інстытут Сервантэса beru, Каралеўская акадэмія іспанскай мовы), развіццё і пашырэнне цікавасці да іспанскай мовы, іспанскіх і лацінаамерыканскіх (суб)культур па ўсім свеце, адраджэнне іспанскай мовы ў месцах яе некалі традыцыйнага бытавання (Трынідад і Табага пасля 2000 г., Аруба, Фларыда, Філіпіны з 2008 г. і інш.). Пры гэтым асобна стаіць працэс маргіналізацыі іспанскай мовы ў самой Іспаніі, дзе ўлады мясцовых аўтаномных рэгіёнаў робяць даволі паспяховыя спробы адраджэння мясцовых ідыёмаў, некалі выцесненых іспанскай у сферу побытавых зносін. Найбольш прыкметны гэты працэс у аўтаномных абласцях Каталонія, Краіна Баскаў, у меншай ступені выдзяляецца Галісія.

Граматыка

Марфалогія

Назоўнікі і прыметнікі не скланяюцца, маюць катэгорыі роду (мужчынскі і жаночы) і ліку (адзіночны і множны лік). Для выражэння пэўнай і няпэўнай суаднесенасці выкарыстоўваецца 3 віды артыкля: пэўны, няпэўны і нулявы. Асабовыя займеннікі захавалі скланенне. Указальныя займеннікі трох ступеней: este «гэты» (каля гаворачага), ese «той» (каля суразмоўніка), aquel «той» (прадмет, аддалены ад абодвух суразмоўнікаў).

Дзеяслоў мае 14 граматычных часоў, размеркаваных па 3 ладах: абвесным (8 часоў), сувязным (4) і ўмоўным (2 часы). Форму загаднага ладу дзеясловы маюць толькі ў 2-й асобе адзіночнага і множнага ліку. Своеасаблівай рысай з'яўляецца наяўнасць двух дзеясловаў са значэннем «быць»: ser і estar. Ёсць 3 неасабовыя формы дзеяслова: дзеепрыметнік прошлага часу залежнага стану, герундый і інфінітыў, 2 станы: незалежны і залежны, утвораны ад асабовай формы дзеяслова ser + дзеепрыметнік асноўнага дзеяслова. Залежна-зваротная форма складаецца з дзеяслова ў незалежным стане і зваротнага займенніка se.

Сінтаксіс

Парадак слоў адносна свабодны. Пастаноўка прамога дапаўнення перад дзеясловам выклікае займенную рэпрызу: Este libro no lo he leído «Гэту кнігу я яе не чытаў». Прамое дапаўненне, якое абазначае асобу, у адрозненне ад іншых раманскіх моў суправаджаецца прыназоўнікам a (параўн. румынскі і малдаўскі прыназоўнік pe). Асноўная асаблівасць неасабовых форм дзеяслова — утварэнне абсалютных канструкцый.

Лексіка

Большасць слоў іспанскай мовы паходзіць з народнай латыні, захоўваецца таксама лексіка класічнай латыні. Выбар з лацінскага фонда адрознівае іспанскую лексіку ад іншых раманскіх моў (ісп.: hermano «брат» ад лац.: germanus, параўн. італ.: fratello, фр.: frère ад лац.: frater). Запазычанні з кніжнае лацінскае мовы Сярэдніх вякоў і Адраджэння прывялі да ўтварэння дублетных пар: народнае llamar — кніжнае clamar. Германскія запазычанні падобныя з іншымі раманскімі мовамі, спецыфічная лексіка арабскага і індзейскага паходжання. У розныя перыяды пранікалі французскія, англійскія і рускія запазычанні.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Рэйтынг моў па колькасці носьбітаў // Этналог (англ.) 
  2. Іспанская мова // Этналог (англ.) 
  3. Степанов Г. В. Испанский язык // Лингвистический энциклопедический словарь. 1990. — С. 203—204.

Літаратура

  • Іспанская мова // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 344—345. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (Т. 7).
  • Степанов Г. В. Испанский язык // Лингвистический энциклопедический словарь. — М.: «Советская энциклопедия», 1990. — С. 203—204.
  • Нарумов Б. П. Испанский язык // Языки мира: Романские языки. — М.: Academia, 2001. — С. 411—462. — ISBN 5-87444-016-X.

Спасылкі

іншыя мовы
адыгабзэ: Испаныбзэ
Afrikaans: Spaans
Akan: Spanish
Alemannisch: Spanische Sprache
አማርኛ: እስፓንኛ
Aymar aru: Kastilla aru
azərbaycanca: İspan dili
башҡортса: Испан теле
žemaitėška: Ispanu kalba
Bikol Central: Tataramon na Espanyol
беларуская (тарашкевіца)‎: Гішпанская мова
български: Испански език
भोजपुरी: स्पेनिश भाषा
bamanankan: Espankan
བོད་ཡིག: སེ་པན་སྐད།
বিষ্ণুপ্রিয়া মণিপুরী: স্প্যানিশ ঠার
brezhoneg: Spagnoleg
bosanski: Španski jezik
ᨅᨔ ᨕᨘᨁᨗ: ᨅᨔ ᨔᨄᨎᨚᨒ
català: Castellà
Chavacano de Zamboanga: Lengua Español
Mìng-dĕ̤ng-ngṳ̄: Să̤-băng-ngà-ngṳ̄
Cebuano: Kinatsila
Chamoru: Españót
qırımtatarca: İspan tili
čeština: Španělština
kaszëbsczi: Szpańsczi jãzëk
словѣньскъ / ⰔⰎⰑⰂⰡⰐⰠⰔⰍⰟ: Їспанїискъ ѩꙁꙑкъ
Чӑвашла: Испан чĕлхи
Cymraeg: Sbaeneg
Zazaki: İspanyolki
dolnoserbski: Špańšćina
ދިވެހިބަސް: އިސްޕެނިޝް
eʋegbe: Spangbe
emiliàn e rumagnòl: Spagnôl
Esperanto: Hispana lingvo
español: Idioma español
euskara: Gaztelania
estremeñu: Luenga castellana
føroyskt: Spanskt mál
français: Espagnol
arpetan: Castilyan
Nordfriisk: Spoonsk spriak
Frysk: Spaansk
Gaeilge: An Spáinnis
Gagauz: İspan dili
贛語: 西班牙語
kriyòl gwiyannen: Èspangnòl
Gàidhlig: Spàinntis
Avañe'ẽ: Karaiñe'ẽ
ગુજરાતી: સ્પેનિશ ભાષા
Gaelg: Spaainish
客家語/Hak-kâ-ngî: Sî-pân-ngà-ngî
עברית: ספרדית
Fiji Hindi: Spanish bhasa
hornjoserbsce: Španišćina
Kreyòl ayisyen: Lang panyòl
հայերեն: Իսպաներեն
interlingua: Lingua espaniol
Bahasa Indonesia: Bahasa Spanyol
Interlingue: Hispan
ГӀалгӀай: ХIиспаной мотт
íslenska: Spænska
italiano: Lingua spagnola
ᐃᓄᒃᑎᑐᑦ/inuktitut: ᓯᐸᐃᓂᑎᑐᑦ
日本語: スペイン語
Patois: Panish
la .lojban.: sanbau
ქართული: ესპანური ენა
Qaraqalpaqsha: İspan tili
Адыгэбзэ: Эспаныбзэ
Kongo: Kispanya
қазақша: Испан тілі
kalaallisut: Spanskisut
ភាសាខ្មែរ: ភាសាអេស្ប៉ាញ
한국어: 스페인어
Перем Коми: Эспаннёл кыв
къарачай-малкъар: Испан тил
Ripoarisch: Schpanische Sproch
kernowek: Spaynek
Кыргызча: Испан тили
Lëtzebuergesch: Spuenesch
лакку: Спанс маз
лезги: Испан чIал
Lingua Franca Nova: Espaniol (lingua)
Limburgs: Castiliaans
lingála: Lispanyoli
لۊری شومالی: زڤون اْسپانیایی
lietuvių: Ispanų kalba
latviešu: Spāņu valoda
олык марий: Испан йылме
Māori: Reo Pāniora
Minangkabau: Bahaso Spanyol
македонски: Шпански јазик
монгол: Испани хэл
кырык мары: Испани йӹлмӹ
Bahasa Melayu: Bahasa Sepanyol
မြန်မာဘာသာ: စပိန်ဘာသာစကား
مازِرونی: ایسپانیولی
Dorerin Naoero: Dorerin Pain
Nāhuatl: Caxtillahtolli
Napulitano: Lengua spagnuola
Plattdüütsch: Spaansche Spraak
Nedersaksies: Spaans
नेपाल भाषा: स्पेनी भाषा
Nederlands: Spaans
norsk nynorsk: Spansk
norsk: Spansk
Novial: Spanum
Nouormand: Espangnô
Sesotho sa Leboa: Sespan
Diné bizaad: Naakaii bizaad
Chi-Chewa: Chispanezi
occitan: Espanhòu
Livvinkarjala: Ispanien kieli
Pangasinan: Salitan Espanyol
Kapampangan: Espanyol (amanu)
Papiamentu: Spaño
Picard: Éspaingnol
Deitsch: Schpaanisch
Norfuk / Pitkern: Spanish
Piemontèis: Lenga spagneula
پنجابی: ہسپانوی
português: Língua castelhana
Runa Simi: Kastilla simi
rumantsch: Lingua spagnola
română: Limba spaniolă
armãneashti: Limba ispańolâ
tarandíne: Lènga spagnole
русиньскый: Шпанєльскый язык
Kinyarwanda: Icyesipanyole
संस्कृतम्: स्पैनिश भाषा
саха тыла: Испаан тыла
sicilianu: Lingua spagnola
davvisámegiella: Spánskkagiella
Sängö: Espanyöl
srpskohrvatski / српскохрватски: Španski jezik
Simple English: Spanish language
slovenčina: Španielčina
slovenščina: Španščina
Gagana Samoa: Fa'asipaniolo
chiShona: ChiSpanish
Soomaaliga: Af-Isbaanish
српски / srpski: Шпански језик
Sranantongo: Spanyorotongo
SiSwati: Sipanishi
Sesotho: Sespain
Seeltersk: Spoanske Sproake
svenska: Spanska
Kiswahili: Kihispania
ትግርኛ: ስፓኒሽ
Türkmençe: Ispan dili
Setswana: Sespan
Tok Pisin: Tok Spen
Türkçe: İspanyolca
Xitsonga: Xipaniya
татарча/tatarça: Испан теле
Twi: Spanish
reo tahiti: Reo Paniora
тыва дыл: Испан дыл
удмурт: Испан кыл
ئۇيغۇرچە / Uyghurche: ئىسپان تىلى
українська: Іспанська мова
oʻzbekcha/ўзбекча: Ispan tili
Tshivenda: Spanish
vepsän kel’: Ispanijan kel'
Tiếng Việt: Tiếng Tây Ban Nha
West-Vlams: Spoans
Volapük: Spanyänapük
Winaray: Kinatsila
Wolof: Wu-ispaañ
吴语: 西班牙语
isiXhosa: IsiSpain
მარგალური: ესპანური ნინა
ייִדיש: שפאניש
Yorùbá: Èdè Spéìn
Vahcuengh: Vah Sihbanhyaz
Zeêuws: Spaons
中文: 西班牙语
文言: 西班牙語
Bân-lâm-gú: Se-pan-gâ-gí
粵語: 西班牙文
isiZulu: IsiSpeyini