Інтэрнацыянал (гімн)

Інтэрнацыянал ( фр.: L’Internationale, лац.: inter — паміж і natio — нацыя, народ) — міжнародны пралетарскі гімн, партыйны гімн КПСС, КПБ і іншых камуністычных партый.

Гісторыя стварэння

Тэкст быў напісаны Э. Пацье ў 1871, апублікаваны ў 1887; музыка П. Дэгейтэра (1888).

Гімн быў упершыню выкананы 23 чэрвеня 1888 гады лiльскiм хорам працоўных харавога таварыства «Ліра працаўнікоў» на свяце гандляроў газет і ў тым жа году выдадзены ў Ліле асобнай улёткай тыражом 6 000 асобнікаў (выдавец Бальдадзюк). З пачатку 1890-х гг. «Інтэрнацыянал» хутка распаўсюдзіўся сярод працоўных акруг Паўночнай Францыі і Бельгіі, а пасля 1-га кангрэса 2-га Інтэрнацыяналу ( Парыж) — за межы Францыі і Бельгіі і стаў гучаць у якасці міжнароднага гімна рэвалюцыйнай барацьбы пралетарыята.

У 1894 годзе французскі сацыяліст Гаселен быў асуджаны да турэмнага зняволення за 2-е музычнае выданне «Інтэрнацыяналу» (нагодай для рэпрэсіі паслужыла 5-я страфа «Інтэрнацыяналу», сугучная антымілітарыстычнай кампаніі, якая праводзілася 1-м Інтэрнацыяналам). Першыя пераклады тэксту «Інтэрнацыяналу» з’явіліся ў 1890-х гг. Пачатак сусветнаму распаўсюду «Інтэрнацыяналу» і перакладу яго тэксту на мовы амаль усіх народаў свету паклала Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя. Музыка «Інтэрнацыяналу» атрымала другое гістарычнае жыццё ў новай харавой рэдакцыі і са злёгку змененай мелодыяй, якая склалася на рускай глебе ў першыя гады Савецкай улады.

Апроч П. Дегейтера, французскі тэкст «Інтэрнацыяналу» паклаў на музыку кампазітар-аматар французскі сацыяліст П. Форэ ў 1890-х гг.; яго мелодыя «Інтэрнацыяналу», малавядомая ў Францыі, была распаўсюджана ў 1903—1906 гг. сярод чэшскіх працоўных.

іншыя мовы
العربية: نشيد الأممية
asturianu: La Internacional
български: Интернационалът
Ελληνικά: Η Διεθνής
français: L'Internationale
客家語/Hak-kâ-ngî: Koet-chi-kô
Bahasa Indonesia: Internasionale
latviešu: Internacionāle
македонски: Интернационала
кырык мары: Интернационал
Bahasa Melayu: Internationale
norsk nynorsk: Internasjonalen
português: A Internacional
română: Internaționala
davvisámegiella: Internationala
srpskohrvatski / српскохрватски: Internacionala (himna)
Simple English: The Internationale
slovenščina: Internacionala
српски / srpski: Интернационала
Türkçe: Enternasyonal
татарча/tatarça: Интернационал (гимн)
Tiếng Việt: Quốc tế ca
Vahcuengh: Fwen Lajbiengz
中文: 国际歌
文言: 國際歌
Bân-lâm-gú: Kok-chè-koa
粵語: 國際歌