Іаган Себасцьян Бах

Іаган Себасцьян Бах
Johann Sebastian Bach
Johann Sebastian Bach.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння

21 (31) сакавіка 1685[1][2]

Месца нараджэння

Айзенах, Саксен-Айзенах[d][6][7][8]

Дата смерці

28 ліпеня 1750(1750-07-28)[3][2][…] (65 гадоў)

Месца смерці

Лейпцыг, Курфюрства Саксонія, Свяшчэнная Рымская імперыя[5]

Месца пахавання

Царква Святога Фамы[d]

Краіна

Banner of the Holy Roman Emperor (after 1400).svg Свяшчэнная Рымская імперыя

Бацька:

Іаган Амброзій Бах[d]

Маці:

Марыя Элізабет Лемерхірт[d]

Жонка:

Ганна Магдалена Бах[d] і Марыя Барбара Бах[d]

Дзеці:

Вільгельм Фрыдэман Бах[d], Карл Філіп Эмануіл Бах, Іаган Хрысціян Бах[d], Іаган Готфрыд Бернгард Бах[d], Іаган Крыстоф Фрыдрых Бах[d], Готфрыд Генрых Бах[d], Катарына Даратэя Бах[d], Элізабет Юліяна Фрыдэрыка Бах[d], Марыя Сафія Бах[d], Іаган Крыстоф Бах[d], Леапольд Аўгуст Бах[d], Крысціяна Сафія Энрыета Бах[d], Рэгіна Сузана Бах[d], Іагана Караліна Бах[d], Крысціяна Даратэя Бах[d], Крысціяна Бенедыкта Бах[d], Рэгіна Іагана Бах[d], Іаган Аўгуст Абрагам Бах[d], Эрнест Андрэас Бах[d] і Крысціян Готліб Бах[d]

Альма-матар

школа св. Міхаэля[d]

Месца працы

Іаган Эрнст III Саксен-Веймарскі[d]
царква Баха ў Арнштаце[d]
царква Святога Власія ў Мюльгаўзене[d]
Леапольд Ангальт-Кётэнскі[d]
школа Святога Фамы[d]
Аўгуст Саксонскі

Музычная дзейнасць
Прафесіі

кампазітар

Гады актыўнасці

1710—1750

Інструменты

арган[d], клавесін, скрыпка і альт

Жанры

музыка барока

Аўтограф
Аўтограф
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Іага́н Себасцья́н Бах[9] (ням.: Jóhann Sebástian Bach; 21 сакавіка 1685, Айзенах, Саксен-Айзенах — 28 ліпеня 1750, Лейпцыг, Саксонія) — сусветна вядомы нямецкі кампазітар, выканаўца-арганіст і педагог, прадстаўнік эпохі барока. Лічыцца адным з найвялікшых кампазітараў свету, яго імя рэгулярна згадваецца ў пераліках найбольш вядомых кампазітараў свету. За сваё жыццё Бах напісаў больш за 1000 твораў. У яго творчасці прадстаўлены ўсе значныя жанры таго часу, апроч оперы; ён абагульніў дасягненні музычнага мастацтва перыяду барока. Бах — майстар поліфаніі. Пасля смерці Баха яго музыка выйшла з моды, але ў XIX стагоддзі, дзякуючы Мендэльсону, яе адкрылі зноў. Творчасць Баха моцна паўплывала на музыку наступных кампазітараў, у тым ліку XX стагоддзя. Педагагічнымі творамі Баха карыстаюцца і цяпер.

Біяграфія

Іаган Себасцьян Бах быў малодшым, восьмым дзіцем у сям’і музыканта Іагана Амброзіуса Баха і Элізабет Лемерхірт. Род Бахаў вядомы сваімі музыкантамі з пачатку XVI стагоддзя: многія продкі Іагана Себасцьяна былі прафесійнымі музыкантамі. У гэты перыяд Царква, мясцовыя ўлады і арыстакратычныя кругі падтрымлівалі музыкантаў, асабліва ў Цюрынгіі і Саксоніі. Бацька Баха жыў і працаваў у Айзенаху. Тым часам горад налічваў каля 6000 жыхароў. Праца Іагана Амброзіуса ўключала арганізацыю свецкіх канцэртаў і выкананне царкоўнай музыкі. Ад бацькі малы Іаган атрымаў першыя ўрокі ігры на скрыпцы. Меўшы выдатны голас (сапрана) хлопчык спяваў таксама ў школьным хоры.

У 9 гадоў Іаган Себасцьян асірацеў (памёр бацька), цяпер яго выхаваннем стаў займацца старэйшы брат, які служыў царкоўным арганістам у мястэчке Ордруф. Брат накіраваў хлопчыку ў гімназію, а сам у той жа час працягваў вучыць яго музыцы. У 15 гадоў Бах вырашае пачаць самастойнае жыццё і пераяжджае жыць у Люнебург. У 1703 годзе ён скончыў гімназію, пасля чаго кампазітару прыйшлося некалькі гадоў паездзіць па краіне ў пошуках працы (гордага юнака не задавальняў прыгнечаны стан музыкі, умовы працы). Падчас гэтага перыяду жыцця кампазітар адточвае сваё майстэрства ігры на аргане.

У 1708 годзе Бах спыняецца на сталае жыццё ў Веймары, дзе служыць прыдворным музыкам і мясцовым арганістам. У «веймарскі» перыяд кампазітар стварыў свае лепшыя арганныя творы, сярод якіх Таката і фуга рэ мінор, Пасакалія до мінор і іншыя. У 1717 годзе Бах з сям’ёй пераехаў у Кётэн, дзе кіраваў невялікім аркестрам пры двары мясцовага прынца. У Кётэне не было аргана, таму ў гэты перыяд Бах пісаў у асноўным клавірную і аркестравую музыку. Сярод іншага тут былі напісаны 24 прэлюдыі і фугі, якія склалі першы том працы Добра тэмпераваны клавір, а таксама была напісана Храматычная фантазія і фуга рэ мінор.

З Кётэна ў 1723 годзе Бах пераехаў у Лейпцыг, дзе і застаўся да канца свайго жыцця. Тут ён займаў пасаду кантара (кіраўніка хора) спеўнай школы пры царкве святога Фамы. Тут кампазітару прыйшлося заняцца царкоўнай оперападобнай музыкай. У Лейпцыгу Бах стварае свае лепшыя вакальна-інструментальныя кампазіцыі: большую частку кантат, Жарсці па Іаану, Жарсці па Матфею, Меса сі мінор. Тут жа былі напісаны Італьянскі канцэрт, закончаны другі том працы Добра тэмпераваны клавір.

Памёр Іаган Себасцьян Бах у 1750 годзе.

іншыя мовы
مصرى: باخ
azərbaycanca: İohann Sebastyan Bax
беларуская (тарашкевіца)‎: Ёган Сэбастыян Бах
Chavacano de Zamboanga: Johann Sebastian Bach
Mìng-dĕ̤ng-ngṳ̄: Johann Sebastian Bach
贛語: 巴赫
客家語/Hak-kâ-ngî: Johann Sebastian Bach
Bahasa Indonesia: Johann Sebastian Bach
la .lojban.: io'an.zebastian.bax
Qaraqalpaqsha: Johann Sebastian Bach
Lëtzebuergesch: Johann Sebastian Bach
Lingua Franca Nova: Johann Sebastian Bach
Basa Banyumasan: Johann Sebastian Bach
Baso Minangkabau: Johann Sebastian Bach
Bahasa Melayu: Johann Sebastian Bach
Plattdüütsch: Johann Sebastian Bach
Nedersaksies: Johann Sebastian Bach
norsk nynorsk: Johann Sebastian Bach
Livvinkarjala: Johann Sebastian Bach
armãneashti: Johann Sebastian Bach
srpskohrvatski / српскохрватски: Johann Sebastian Bach
Simple English: Johann Sebastian Bach
slovenščina: Johann Sebastian Bach
oʻzbekcha/ўзбекча: Iogann Sebastyan Bax
vepsän kel’: Bah Iogann Sebast'jan
Tiếng Việt: Johann Sebastian Bach
吴语: 巴赫
文言: 巴赫
Bân-lâm-gú: Johann Sebastian Bach
粵語: 巴哈