Іаан Златавуст

Іаан Залатавуст
Johnchrysostom.jpg
Святы Іаан Залатавуст. Візантыйская мазаіка
Дата нараджэння

каля 349

Месца нараджэння

Антыёхія, дыяцэзія Усход[d], Прэтарыянская прэфектура Усходу, Рымская імперыя

Дата смерці

14 верасня 407

Месца смерці

Comana Pontica[d], Турцыя[1][2]

Шануецца:

у праваслаўі
у каталіцызме
у Англіканскай царкве
у лютэранстве
у Старажытнаўсходніх цэрквах

Дзень памяці:

у праваслаўі — 30 студзеня (12 лютага) і 13 (26) лістапада, у каталіцызме — 13 верасня

Працы:

шматлікія багаслоўскія сачыненні

Падзвіжніцтва:

пастырства

Іаан Залатавуст, Ян Хрызастом (грэч.: Ἰωάννης ὁ Χρυσόστομος; каля 347 — 14 верасня 407) — архіепіскап Канстанцінопальскі, багаслоў, шануецца як адзін з трох Сусветных свяціцеляў і настаўнікаў разам са свяціцелем Васілём Вялікім і Рыгорам Багасловам.

У шэрагу хрысціянскіх цэркваў шануецца як святы. У праваслаўі, з прычыны таго што дзень яго смерці прыпадае на свята Узвышэння Святога Крыжа яго памяць перанесена на 13 лістапада па юліянскім календары; Праваслаўная царква таксама здзяйсняе яго памяць 27 студзеня (перанясенне мошчаў) і ў Саборы трох свяціцеляў 30 студзеня па юліянскім календары. У Канстанцінопальскай і Эладскай цэрквах яго памяць здзяйсняецца 13 лістапада, 27 студзеня і 30 студзеня па новаюліянскім календары, у Каталіцкай царкве — 13 верасня. Акрамя таго, Сусветная патрыярхія ў 2004 годзе ўстанавіла святкаванне 30 лістапада ў гонар перанясення з Рыма ў Стамбул мошчаў Рыгора Багаслова і Іаана Залатавуста.

іншыя мовы
asturianu: Xuan Crisóstomu
azərbaycanca: İohann Xrisostom
български: Йоан Златоуст
čeština: Jan Zlatoústý
Cymraeg: Ioan Aurenau
français: Jean Chrysostome
hrvatski: Ivan Zlatousti
Bahasa Indonesia: Yohanes Krisostomus
latviešu: Joans Hrizostoms
Bahasa Melayu: John Chrysostom
norsk nynorsk: Johannes Chrysostomos
português: João Crisóstomo
srpskohrvatski / српскохрватски: Jovan Hrizostom
Simple English: John Chrysostom
slovenčina: Ján Zlatoústy
slovenščina: Janez Zlatousti
српски / srpski: Јован Златоусти
Tiếng Việt: Gioan Kim Khẩu